Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Прадпрыемствы

Рамонтна-механічны завод, з якога пачынаецца гiсторыя “Брэстгазаапарата”, быў створаны ў 1951 годзе на базе дызельнай станцыі Брэсцкай ЦЭЦ і рамонтна-механічнага цэха рамналэнерга.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у Брэсце пачалося развіццё харчовай прамысловасці, быў створаны малочны камбінат.

Сельгаскагаспадарчая арцель “Памяць Ільіча” была арганізавана 8 лютага 1949 года ў вёсцы Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Але калектывізацыя сельскай гаспадаркі тут пачалася яшчэ ў даваенны перыяд. У лік першых дзевяці калгасаў Брэсцкага раёна, створаных у 1940 годзе, уваходзіў і калгас імя Молатава (в. Кустынь Лышчыцкага сельсавета), тэрыторыя якога пазней увайшла ў калгас “Памяць Ільіча”.

Брэсцкая панчошная фабрыка была заснавана ў 1965 годзе (распараджэнне Савета народнай гаспадаркi БССР ад 7.01.1965 г. № 11р), дырэктарам была назначана Раіса Уладзіміраўна Баруціна.

Прадпрыемства было заснавана па рашэнню Савета Мiнiстраў СССР ад 15 сакавiка 1963 года, пабудавана ў г. Брэсце ў 1963–1965 гадах, як завод электравымяральных прыбораў.

Кобрынскі кансервавы завод – прадпрыемства з трывалымі традыцыямі.

Старонка 5 з 5